язык текста я честно не выбирал. мне вообще с большим трудом приходится удерживать себя от того, чтобы не писать его на русском.
к политической ситуации это никакого отношения не имеет.
Вясковая хата, вечар на Дзяды. Перад іконамі сядзіць старэнькая бабця. Твар зчарнелы, нібы стары яблык, напрацаваўшыяся за доўгае жыцце рукі складзены паверх вышыванага хвартуху. Раптам заходзіць унук.
-- Бабця, бабця! А мы ж дзеда пахавалі?
-- Пахавалі, унучак, пахавалі, сонейка.
-- А чаму ен тады па хаце боўтаецца?
Тут маці з сенцаў выглядае:
-- Якога дзеда, сыночак?
Паглядзеў на яе хлопчык – а яна ў кікімару балотную ператварылася. Твар зялены стаўся, а валасы – нібыта івовыя галіны.
Тут і бацька з працы павятраўся.
-- Дзед, дзед прыйшоў! – кінуўся да яго хлапчыска, прыціснуўся да таткі, абхапіў яго рукамі.
-- Ты хто, хлопча? – спыніў яго бацька.
Глядзіць той – а заместа бацькі лешачына, увесь з трухлявага дрэва, і вочы як балотныя гнілушкі свецяць.
Азірнуўся хлопчык у сваей хаце – няма нікога, толькі ен ды старая бабка ля абразоў, ды дзед амаль нябачны сядзіць поруч на нізенькай лавачцы, а скрозь яго вагеньчык лампадкі глядзіцца. І зразумеў тады хлапчыска, что да іх мроя прыйшла – смяротная хвароба, якую нясуць з сабой архангельскія стрэлы. І тыя, у каго такая страла пападзе, не будуць памятаць ані сваякоў, ані бацькі з маткай, і памруць і стануць нав’імі істотамі.