Пісаць сення ва ўсе чацікі бясконца:
Люблю.
Люблю.
Абдымаю.
Трымайцеся.
Будзьце жывымі.
Будзьце ў бяспецы.
Люблю. Люблю.
Слава Ўкраіне - Героям слава
Пахне чабор - Пахне вечна.
Пайсці паплакаць і зноўку пісаць. Люблю, люблю, люблю… есць, на жаль, такія дні, калі ўсе іншыя словы перасталі існаваць.
Пагаварылі тут з сябрынай у каментах. І я сказаў, што калі халаднакроўна глядзець справам у вочы, становіцца бачнае адно.
У лютым гора і адчаю і жаха было куды больш, таму што свет і людства шчэ не малі гэтага досведу ў сваец цяперашняй рэчаіснасці ( другая светавая не ў разлік, бо для большасці гэта ўжо сталася падзеямі з кніжак і савеукіх кінастужак і дарэчы моцна дэвальвавалася за часы расейскай і прарасецскац прапаганды). І ў лютым шчэ ніхто не ведаў, што перамогі будуць. Што цалкам Перамога магчымая.
Сенняшнім часам - мы ведаем.